«Хадайнічаем аб змяненні меры стрымання, прымененай да Халіп Ірыны Уладзіміраўны,…і вызваленні яе з-пад варты пад наша асабістае паручальніцтва», — гаворыцца ў лісце старышні ГА «БАЖ» Жанны Літвіной і яе намесніка Андрэя Бастунца. Даем абавязальніцтва, што Халіп І.У., знаходзячыся на волі, не схаваецца ад органа крымінальнага пераследу і суда, не будзе ствараць перашкодаў расследаванню справы альбо разгляду яго судом і не будзе займацца злачыннай дзейнасцю. Аб адказнасці паручальнікі ведаюць».

За Ірыну Халіп калегі вырашылі хадайнічаць першай, бо ў яе маленькае дзіця, а бацькі трохгадовага Данілы ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ, паведамляе прэс-служба ГА “БАЖ”.

Паводле Крымінальнага кодэксу, паручальніцтва за аднаго зняволенага можа даць два ці больш раней не судзімых грамадзян краіны, якія «заслугоўваюць даверу». У выпадку, калі адпушчаныя на волю здзейсняць нешта з пералічанага, паручальнікі могуць быць аштрафаваныя на суму ад 100 да 500 базавых велічынь.

Поделиться ссылкой: