Таму трэба прызнаць, што няма ў дэмакратычнай грамадскасці Беларусі больш надзённай і важнай справы, чым пераўтварэнне той часткі электарату, што галасавала супраць Лукашэнкі, у нацыю, якая нараджаецца. І трэба для гэтага не так ужо і шмат. Найперш трэба дасягнуць адзінства дэмакратычных сіл. Мы былі сведкамі прыкрай і недаравальнай раздробленасці гэтых сіл у час выбарчай кампаніі. Сведкамі правалу ўсіх спроб дасягнуць адзінства, перамагчы амбіцыі. Але, як гаворыць прымаўка, “не было шчасця, дык няшчасце дапамагло”. Сам рэжым зрабіў селекцыю кандыдатаў на лідарства лепш за экспертаў і сацыёлагаў.

Сядзець у вязніцы цяжка. Асабліва ў вязніцах такога жорсткага і бессардэчнага рэжыму, як наш. Асабліва без віны, на падставе хлуслівых абвінавачанняў. Фактычна за нязгоду з палітыкай Лукашэнкі і за любоў да свабоды, да той уяўнай Беларусі, да памяці аб сваіх продках. Таму ўсе палітвязні заслугоўваюць спачування і змагання за іх вызваленне. Але ёсць сярод іх і тыя, хто сваёй мужнасцю і ахвярнасцю заслужылі права на годнасць агульнанацыянальнага лідара.

Юрый ХАДЫКА, прафесар.

Цалкам тэкст чытайце ў заўтрашнім нумары “Народнай Волі”.

Поделиться: