Інфармацыйную падтрымку гэтай інцыятыве будзе аказваць Радыё “Рацыя”, якое вяшчае на Беларусь з Беластоку.

Як паведаміла супрацоўніца еўрапасла Ганна Бялас, ініцыятары акцыі заклікаюць збіраць грошы на куплю кампутараў і самыя кампутары для зачыненага беларускімі ўладамі праваабрончага цэнтру «Вясна».

Акцыя распачнецца 1 лютага і працягнецца да 25 сакавіка бягучага года. Днямі ў Варшаве пры падтрымцы Польскага радыё адбыўся канцэрт “Культура супроць дыктатуры”, усе прыбыткі ад якога пойдуць на дапамогу газете “Наша Ніва”, якая пасля вобшукаў таксама засталася без тэхнікі. Канцэрт, набыўшы квіток (іншымі словамі – выдаткаваўшы грошы на падтрымку беларускіх журналістаў), наведала і першая ледзі Польшчы Ганна Камароўская.