Гэты дзень абвешчаны агульнабеларускім Днём малітвы за палітычных вязняў. У храмах розных канфесіяў і хрысціянскіх супольнасцяў адбудуцца малітвы за Беларусь і несправядліва зняволеных. Яны заклікалі, каб у 20-00 у любым месцы кожны чалавек запаліў свечку і памаліўся. Гэта з’яднае разам ў малітве за свабоду нашай краіны, яе народа і асабліва тых, хто зараз знахозіцца за кратамі.

19 студзеня спаўняецца роўна месяц з часу жорсткага разгону мірнай акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці ў Мінску, масавага збіцця і затрымання грамадзян і пачатку беспрэцэдэнтнага штодзённага ўціску грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. На працягу паслявыбарчага перыяду ў краіне адбываюцца масавыя ператрусы і арышты. Пад рэпрэсіі падпадаюць незалежныя СМІ, актывісты партый і грамадскіх арганізацый. Але нельга паддавацца духу страху і бязвер’я, лічаць веруючыя, бо Ісус Хрыстос увесь час свайго зямнога служэння заклікаў: «Не бойцеся!».

Поделиться ссылкой: