«Я ўчора быў на Каменнай Горцы, — заявіў Мікалай Ладуцька на нарадзе ў панядзелак. — Гэта новы мікрараён. З пад’езда не выйсці. Усё растала і ператварылася ў лёд. Машыны буксуюць».

У той жа час, па яго словах, у горадзе дастаткова грошай, каб навесці ідэальны парадак.

«Чаму не прыбраныя двары? Чаму не прынятыя меры? За тыдзень прааналізаваць якасць уборкі і дырэктараў ЖЭСаў зняць з работы», — загадаў старшыня Мінгарвыканкама.