Казіно зачыняць дзверы перад даўжнікамі

4

Аўтары канцэпцыі лічаць, што толькі такім чынам можна абараніць іграка і ягоную сям’ю ад сістэматычных пройгрышаў.

Эксперт Асацыяцыі покеру ў Беларусі Сяргей Кавалёў адзначыў, што кантраляваць ігракоў такім чынам будзе складана. “Невядома, якім чынам будуць забараняць уваход. Для адміністрацыі гульнявых устаноў пабольшае праблем. Цяпер яны павінны будуць яшчэ і вызначаць даўжнікоў. У краіне існуе заканадаўства, паводле якога прадугледжваецца пакаранне за тое, што не пагашаюцца своечасова крэдыты ці аліменты. Значыць, паводле гэтага заканадаўства, і трэба дзейнічаць праваахоўным органам. Пры чым тут казіно і гульнявыя аўтаматы? Як вядома, чалавек мае права самастойна вызначаць, на што выдаткоўваць свае грошы. Эфектыўнымі метадамі барацьбы з залежнасцю мусіць быць добраахвотная псіхалагічная дапамога, а не прымусы і забароны”, — лічыць ён.

Механізм кантролю азартных ігракоў і даўжнікоў цяпер распрацоўваецца. Але ўжо вядома, што праграмнае забеспячэнне і маніторынг будуць ажыццяўляцца за грошы прыватнага інвестара. Конкурс на стварэнне маніторынгавага цэнтра ў сферы гульнявага бізнесу выйграла амерыканская кампанія “GTECH Global Services Corporation Limited”, паведаміў тэлеканал “Белсат”.


Няма запісаў для адлюстравання