Ды гэта і зразумела. Плошча ў 2006 годзе была нечаканай, а ў 2010 годзе да яе рыхтаваліся загадзя. Новы твор чэкістаў зрокава пацвярджае ўсе абвінавачанні ў бок апазіцыі. І пра заточкі, і пра выбуховыя рэчывы, і пра злосных баевікоў. Толькі заточка, заўважце, знаходзіцца ў руках намесніка начальніка ГУВД, а не ў руках бунтаўшчыкоў на Плошчы. І выбухаў на Плошчы няма, а груды трацілавых шашак на падлозе таямнічага гаража, арандатара якога ўжо месяц як няма ў Мінску. Ды і баевікі на паверку — крымінальнікі, у якіх ёсць свае падставы біць шкло ў Доме ўрада.

Юрый ХАДЫКА, прафесар.

Полностью текст статьи читайте в пятничном номере «Народной Воли» и на нашем сайте.