Былы кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў з’яўляецца адным з падазраваных па справе 19 снежня і без дазволу следчага не мае права выязджаць за межы Беларусі.

Канферэнцыя носіць рабочую назву “Ваеннае палажэнне ў Беларусі? Як да гэтага дайшло і што далей?”. Ініцыятарамі яе правядзення сталі ўрадавыя і недзяржаўныя арганізацыі. Плануецца, што ў яе працы возьмуць удзел беларускія і польскія палітыкі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, журналісты, сваякі арыштаваных.

У рамках канферэнцыі, паводле яго інфармацыі, пройдзе пасяджэнне групы сейма па сувязях з Беларуссю. Партыю БНФ будзе прадстаўляць старшыня Аляксей Янукевіч>.
Поделиться: