— Свежых навін не шмат, — гаворыць Таццяна Яўгенаўна. — Ведаю толькі, што з Паўлам пэўны час у адной камеры сядзеў выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе Алег Корбан. Учора я стэлефанавалася з Алегам. Той расказаў, што Паша трымаецца спакойна, расказвае сукамернікам пра біблейскія запаветы, піша кнігу, моліцца… Адвакат з ім так пакуль зноў і не сустрэўся.

Я ў сваю чаргу атрымала пісьмовы адказ кіраўніка следчай групы наконт сваёй просьбы аб сустрэчы з сынам. Следчы мне адмовіў, бо лічыць такую сустрэчу “немэтазгоднай”. Гэтае рашэнне я збіраюся абскарджваць у Генпракуратуру, бо тое, што робіцца, гэта проста дзікунства…”