Фармальнай прычынай называецца тое, што нібыта цягам 3-х месяцаў у 2010 годзе ўзнікалі запазычанасці па аплаце арэнды.

Названыя прычыны зяўляюцца цалкам надуманымі, паведамілі “Народнай Волі” у БНФ. Максімальныя пратэрміноўкі аплаты, што ўзнікалі цягам мінулага году, складалі 3 дні. На дадзены момант ніякіх запазычанасцяў няма. Пры гэтым ужо амаль два гады ГА “БНФ Адраджэнне” пазбаўлена магчымасці, у адрозненне ад шмат якіх праўладных грамадскіх арганізацый, магчымасці карыстацца паніжаючым каэфіцыентам, і вымушана аплочваць арэнду па вельмі высокіх камэрцыйных коштах.

Управа Партыі БНФ адназначна звязвае чарговую спробу пазбавіць арганізацыю ды ўсё незалежнае грамадства офісу ў цэнтры Мінска як рэакцыю уладаў на тую хвалю салідарнасці з затрыманымі і пацярпелымі 19 снежня і ў далейшыя дні грамадзянамі. Як вядома, цэнтрам для дабраахвотнікаў і незалежных ініцыятыў салідарнасці стаўся офіс Партыі БНФ. Менавіта тут працаваў і працягвае працу цэнтр незалежнай грамадскай ініцыятывы па дапамозе пацярпелым, тут збіраюцца рэчы, тут фармуюцца перадачы затрыманым.

Управа Партыі БНФ рашуча пратэстуе супраць незаконных дзеянняў улады і лічыць названы ліст формай палітычнага ціску на Партыю БНФ і ўсё незалежнае беларускае грамадства.

Управа Партыі БНФ заклікае ўсіх беларусаў, каму блізкія ідэалы свабоды і салідарнасці, узняць сёння свой голас і ў абарону офісу па пр. Машэрава, 8.

Кожны чалавек моржа накіраваць ліст кіраўніку Мінскага гарадскога выканаўчага камітэту (Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт, пр. Незалежнасці, 8, Мінск) з патрабаваннем спыніць незаконнае высяленне Партыі БНФ і ГА БНФ Адраджэнне.

Кіраўніку Менскага 

гарадзкога выканаўчага камітэту

Ладуцьку Мікалаю Аляксандравічу

грамадзяніна ___________________________,

які пражывае па адрасе___________________

Зварот.

Патрабую спыніць незаконнае высяленьне Партыі БНФ і ГА “БНФ Адраджэньне” з офісу на пр. Машэрава, 8. Лічу важным функцыянаваньне гэтага офісу па названым адрасе дзеля разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці ў краіне, дзеля пашырэньня каштоўнасьцяў свабоды, дэмакратыі і незалежнасьці.

Дата

Подпіс

Поделиться: