У лісце міністру замежных спраў Беларусі Сяргею Мартынаву Міятовіч падкрэсліла: – Я глыбока занепакоена беспрэцэндэнтнай хваляй гвалту, арыштаў і пераследаў журналістаў, якая пачалася пасля выбараў 19 снежня 2010 года ў Беларусі”.

Акрамя гэтага, беларускія праваахоўныя органы правялі ператрусы рэдакцый газеты “Наша Ніва”, Еўрапейскага радыё для Беларусі і тэлеканала “Белсат”. Таксама ператрусы былі праведзены на кватэрах некалькіх супрацоўнікаў гэтых СМІ. У іх канфіскавана кампутарнае абсталяванне.

Дуня Міятовіч заклікала ўлады Беларусі спыніць падобныя акцыі і неадкладна вызваліць Халіп і Радзіну.

У сваім пісьме Дуня Міятовіч гаворыць, што яна згодна наведаць Мінск у бліжэйшы час і прапанаваць беларускім уладам падтрымку ў забеспячэнні выканання абавязкаў па свабодзе СМІ, узятых імі на сябе ў рамках АБСЕ.  

Поделиться: