Мінулыя суткі прынеслі на большую частку тэрыторыі краіны ападкі і невялікі мароз. Цяплей за ўсё было ўчора ўдзень у Лельчыцах — мінус 2°С. А вось самай халоднай кропкай Беларусі могуць лічыцца Касцюковічы. Там начная тэмпература панізілася да мінус 11°С.

Сярэднесутачная тэмпература была блізкай да кліматычнай нормы — мінус 3 – мінус 8°С. Па апошніх дадзеных, вышыня снежнага пакрава вагаецца ад 16 да 44 см, месцамі па Віцебскай вобласці яна дасягае 52-57 см. Рэкорд у Полацку. Зараз там камунальшчыкі змагаюцца з 57 сантыметрамі снега, які выпаў па ўсім горадзе.

Поделиться ссылкой: