Такое рашэнне палітык прыняў ўчора позна вечарам, пасля таго, як быў выкліканы ў КДБ.

Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі параілі Рымашэўскаму не праводзіць прэс-канферэнцыю, паколькі любое яго выступленне ў прэсе можа быць расцэнена, як разгалошванне матэрыялаў следства па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, узбуджанай пасля падзей 19 снежня.

Нагадаем, што Рымашэўскаму была зменена мера стрымання. Палітык, які праходзіць абвінавачваемым па крымінальнай справе, узбуджанай па арт.293 “Масавыя беспарадкі” быў выпушчаны з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе. Паведамлялася, што штуршком для змены меры стрымання Рымашэўскага стала “тлумачальная запіска” на імя Аляксандра Лукашэнкі.

У КДБ Рымашэўскаму намякнулі, што ў выпадку правядзення прэс-канферэнцыі ён зноў можа быць змешчаны ў камеру. У выніку Рымашэшскі вырашыў памаўчаць.

Поделиться: