Як паведаміў прэс-службе “Інстытута Дэмакратычнага” кіраўнік “ЕДС” Бэнс Баўэр, які таксама з’яўляецца міжнародным сакратаром правячай партыі Венгрыі “Фідэс”, адмыслова для абмяркавання беларускага пытання быў сабраны Цэнтральны Савет ЕДС.

Яго удзельнікі абмеркавалі канкрэтныя крокі і захады па дапамозе Беларусі, а таксама прынялі дзве заявы — адносна вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і жорсткага разгону мірнай акцыі, і адносна крымінальнай справы супраць старшыні Маладога Фронту Зміцера Дашкевіча і двух ягоных паплечнікаў. Малады Фронт з’яўляецца адзінай беларускай моладзевай арганізацыяй, якая ёсць паўнапраўным сябрам ЕДС.

Даведка:

“Еўрапейскія  дэмакратычныя студэнты” (European Democrat Students) — найбуйнейшая ў Еўропе студэнцкая арганізацыя. Яна заставаная ў 1961 годзе прадстаўнікамі універсітэтаў Заходняй Еўропы. На сёняшні дзень ЕДС налічвае ў сваіх шэрагах больш за 500 тысяч студэнтаў з 37 арганізацый-сябраў у 32 карінах Еўропы, у тым ліку і Беларусі.

Арганізацыя выступае за свабодную, дэмакратычную і адзіную Еўропу і займае ідэалагічную нішу правага цэнтру.

ЕДС афіцыйна з’яўляецца студэнцкай арганізацыяй Еўрапейскай Народнай Партыі (EPP).

ЕДС таксама з’яўляецца асацыяваным сябрам Еўрапейскай Народнай Партыі, і  з’яўляецца прызнанай грамадскай арганізацыяй пры Радзе Еўропы.

Поделиться: