Малюнкі з-за кратаў (фота)

2

Юрась Шпак-Рыжкаў быў вызвалены 29 снежня. Яго, як і іншых жодзінскіх дзесяцісутачнікаў, з міліцэйскім эскортам даставілі ў Мінск, паведамляе сайт http://by.milinkevich.org. У офісе Руху “За Свабоду” Юрась распавёў пра суровы побыт насельнікаў следчага ізалятару.

Image 30180

Амаль суткі Юрася і яго паплечнікаў трымалі ў аўтазаках. Засялілі ў жодзінскі СІЗА толькі 21-га снежня. Ад амонаўцаў, якія праводзілі затрыманне і суправаджалі арыштаваных да месца адбыцця пакарання, чакаць можна было чаго заўгодна. Супрацоўнікі СІЗА паводзілі сябе больш дысцыплінавана і адказна.

Image 30181

Па словах затрыманага, харчаванне было вельмі кепскае, таму шмат хто ў першыя дні адмаўляўся ад ежы. Стаўленне да арыштаваных было розным: яно залежала ад асабістых чалавечых якасцяў надзіральнікаў. Юрась Шпак-Рыжкаў дамогся таго, што на адказнае захаванне на час адмінарышту ўзялі не толькі яго асабістыя рэчы, але і бел-чырвона-белы сцяг ды сцяг еўразвязу, з якімі ён прыйшоў на акцыю пратэсту. Каб даведацца пра лёс затрыманай жонкі, Юрасю давялося абвесціць сухую галадоўку. Праз два дні ён атрымаў інфармацыю пра яе ад начальніка СІЗА. Жонка Юрася Таццяна Грачанікава была пакарана 15 суткамі арышту. Яна знаходзіцца ў ІЧУ Мінскага раёна і выйдзе на свабоду толькі 3-га студзеня.

Image 30182

Image 30183

Image 30184

Image 30185


Няма запісаў для адлюстравання