Па першым патрабаванні ён абавязаўся з’яўляцца на допыты і іншыя следчыя дзеянні ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках, узбуджанай пасля падзей 19 снежня.

Адным з першых, хто ўбачыў Віталя Рымашэўскага на волі пасля вызвалення з СІЗА КДБ, стаў ягоны сябра і паплечнік Дзяніс Садоўскі.

Вось што ён распавёў карэспандэнту “Народнай Волі”:

“Першае, што хачу адзначыць, дык гэта тое, што Віталь Рымашэўскі выглядае здаровым. Па меншай меры знешне… Пасля падзей на плошчы ў Рымашэўскага была рассечана галава, але зараз ад раны і слядоў няма — яна зажыла.

Пагутарылі мы з Віталём  у панядзелак нядоўга. Ён паспеў расказаць, што ў СІЗА КДБ яго трымалі ў трох-чатырохмясцовых камерах, перадачы да яго даходзілі рэгулярна, на ўмовы ўтрымання ён не скардзіўся.

Рымашэўскі выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе. Пра акалічнасці з’яўлення “тлумачальнай запіскі”, якую ён напісаў, Рымашэўскі раскажа ў хуткім часе сам”.

Адзначым, што ў панядзелак Віталя Рымашэўскага зноў дапытвалі ў КДБ.

Прэс-канферэнцыя палітыка запланавана на 4 студзеня.

Сачыце за навінамі на нашым сайце www.nv-online.info.