Аб гэтым “Народай Волі” паведаміла яго жонка Вольга Бандарэнка.

Зміцер Бандарэнка уваходзіць у спіс тых, каму прад’яўлена абвінавачванне па ч.1 і ч.2 крымінальнага артыкула 293 — арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках. Па словах адваката, зараз журналіст адчувае сабе нармальна, наколькі можна нармальна адчуваць сябе ў складаных умовах СІЗА КДБ.

Адвакат кажа, што Зміцер адчувае сябе нармальна, ён баец, — распавяла “Народнай Волі” жонка затрыманага Вольга Бандарэнка. — Я не думаю, што адвакат можа распавесці мне ўсе падрабязнасці, але веру, што мой муж трымаецца. Ён — моцная асоба, баец”.

Зміцер Бандарэнка нават за кратамі працягвае жорстка выказвацца ў адрас улады. Жонка журналіста кажа, што ён не выкручваецца, а кажа толькі праўду. Вольга нават выказала меркавання, што Бандарэнка “быў даўно маральна падрыхтаваны да затрымання”.

Сама Вольга з іншымі сваякамі тых, хто зараз знаходзіцца за кратамі, стварыла ініцыятыву “Вызваленне”. Людзі збіраюцца звяртацца ў міжнародныя арганізацыі за дапамогай у вызваленні іх блізкіх, бо не вераць у справядлівасць беларускіх законаў.