“У Беларусі зноў сотні палітычных вязняў. Як на канвееры, дзесяткі параненых асуджаюцца або чакаюць суду за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў. Паводле афіцыйнай інфармацыі, цягам крывавай нядзелі 19 снежня ў Мінску было затрымана 639 чалавек. Галоўныя канкурэнты Аляксандра Лукашэнкі – Уладзімір Някляеў, Андрэй Саннікаў, Аляксей Міхалевіч, Мікола Статкевіч, Віталь Рымашэўскі –ўтрымліваюцца за кратамі ізалятара КДБ (Дзяржбяспекі). Усе факты сведчаць пра тое, што мы павінны быць надзвычай занепакоеныя лёсам паэта Уладзіміра Някляева. У дзень выбараў Някляеў быў збіты да непрытомнасці людзьмі ў чорнай форме; праз некалькі гадзін ён быў выкрадзены са шпітальнай палаты. Паводле сведчанняў жонкі, паэт, які атрымаў чэрапна-мазгавую траўму, быў на вачах у персаналу на коўдры вывалачаны невядомымі людзьмі па падлозе.

У гэтыя цяжкія дні мы салідарныя з усёй беларускай апазіцыяй і заклікаем да праяўлення салідарнасці астатніх.

Прага, 28 снежня 2010 г.

Іржы Дзедэчэк старшыня Чэшскага цэнтра Міжнароднага ПЭН-клуба

Вацлаў Гавэл ганаровы старшыня Чэшскага цэнтра Міжнароднага ПЭН-клуба”

Поделиться ссылкой: