Як паведамляе прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, паводле ордэраў на ператрус, якія прад’яўлялі ўчора супрацоўнікі УКДБ па Мінску і Мінскай вобласці, следчыя дзеянні вяліся ў межах дзвюх крымінальных спраў: аб масавых беспарадках і аб знявазе дзяржаўнай сімволікі (замена чырвона-зялёнага сцягу на бела-чырвона-белы на будынку КДБ). Копіі ордэру на ператрус следчыя не пакінулі, — паведаміў БАЖ Андрэй Скурко. Па яго словах, па дакументах ён нідзе не фігуруе нават як сведка.

У рэдакцыі «НН» схіляюцца да думкі, што спецслужбы шукаюць найперш відэа- і аўдыёматэрыялы з плошчы 19 снежня, якія публікавала «Наша Ніва» і якія «раскрывалі механізм правакацыі пад час так званага “штурму Дома ўрада”».

«Нашы журналісты проста рабілі сваю працу, і 19 снежня, і пазней, — асвятлялі тыя падзеі, што адбываліся ў Мінску», – падкрэсліў А. Скурко ў гутарцы з БАЖ.

«У некаторых дзяржавах – напрыклад, у Германіі, на досвед якой любяць спасылацца праваахоўныя органы, — у журналістаў наогул забаронена праводзіць вобшукі, бо гэта разглядаецца як парушэнне свабоды СМІ і звязана з абаронай крыніц інфармацыі. Не кажучы ўжо пра тое, што, калі вымаецца прафесійнае абсталяванне, гэта пагражае выхаду СМІ», — дадаў у сваім каментары А. Бастунец.

Поделиться ссылкой: