Зразумела, радасная навіна застала яго ў ізалятары на вуліцы Акрэсціна.

Гэта ўжо другое дзіця ў сям’і Шэіна, першаму сыну — Якубу — паўтара годзіка. Жонка Аляксея Наталля і Шэін-малодшы адчуваюць сябе добра, паведамляе прэс-служба БХД.

Дарэчы, зараз на волі застаецца толькі адзін з чатырох сустаршыняў аргкамітэту па стварэнні партыі Беларусская хрысціянская дэмакратыя — Рыгор Дзмітрук. Аляксей Шэін пакуль пад адміністратыўным арыштам, а Віталь Рымашэўскі і Павел Севярынец знаходзяцца ў СІЗА КДБ.

Поделиться ссылкой: