Адкрыты ліст з заклікам зрабіць усе магчымыя захады, каб арыштаваны 20 снежня ў Мінску літаратуразнаўца, журналіст, палітолаг Аляксандр Фядута як мага хутчэй быў выпушчаны на свабоду перададзены ў панядзелак у канцылярыю прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі
Аляксандр Фядута, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, быў затрыманы ў ноч на 20 снежня. Ён з’яўляецца адным з больш чым 20 падазраваных па крымінальнай справе, распачатай па артыкуле 293 КК (масавыя беспарадкі) пасля вулічных сутыкненняў у Мінску ўвечары 19 снежня. У дачыненні да яго мерай стрымання абрана ўтрыманне пад вартай.
Ліст таксама падпісалі паэт і перакладчык Антанас Ёнінас, дэкан філалагічнага факультэта Вільнюскага ўніверсітэта Антанас Смятана, прафесар Вільнюскага ўніверсітэта Арунас Свердыёлас, паэт Томас Венцлава.
“Мы просім вас зрабіць усе магчымыя захады для таго, каб Фядута, якога без сумнення можна назваць сапраўдным сябрам Літвы і прыхільнікам дэмакратычных каштоўнасцяў, быў як мага хутчэй адпушчаны на волю”, — звяртаюцца літоўскія інтэлектуалы да Грыбаўскайтэ ў адкрытым лісце, паведамляе партал delfi.lt.
Поделиться: