Як распавёў у жывым эфіры Еўрарадыё карэспандэнт Андрэй Елісееў, Марылуізэ Бек адзначыла, што Еўропа ў шоку ад апошніх падзеяў у Беларусі. Аднак “Еўропа пакуль спіць”, адзначае калядныя святы, таму пытанне Беларусі сур’ёзна там яшчэ не абмяркоўвалася, кажа дэпутатка. Тым не менш, яна адзначыла, што нямецкі парламент, Еўрасаюз будзе “вельмі сур’ёзна сачыць за падзеямі, вельмі сур’ёзна размаўляць з беларускімі ўладамі” (на прэс-канферэнцыі было заяўлена, што ў Бруселі ўжо вывучаюць сітуацыю ў Беларусі).

Марылуізэ Бек падкрэсліла, што галоўная мэта візіту — маральная падтрымка зняволеным беларусам, асабліва тым, хто быў моцна збіты і якім пагражаюць вялікія тэрміны зняволення.

Дэпутатка бундэстага плануе сустрэцца таксама з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сілаў. А вось сустрэч з прадстаўнікамі ўладаў, верагодна, не будзе. На прэс-канцерэнцыі Бек паведаміла, што запланаваная сустрэча ў МЗС Беларусі не адбудзецца: там сказалі, што “не маюць часу”.

Поделиться: