Падбярозкін заявіў, што да 2015 года ў краіне плануецца вырашыць праблему парковачных месцаў. На гэта скіраваны меры, што прымаюць ДАІ, выканаўчыя органы ўлады і камунальныя службы.

Ён таксама паведаміў, што ДАІ мае намер мадэрнізаваць свой парк эвакуатараў транспартных сродкаў. Падбярозкін адзначыў, што зараз у Мінскай вобласці акрамя эвакуатараў на базе “МТЗ” працуюць эвакуатары на базе “МАЗ” з поўнай пагрузкай. У будучыні, паводле яго слоў, аўтапарк будзе мадэрнізаваны і абнаўляцца з улікам патрэб у тым ці іншым відзе эвакуацыйнай тэхнікі.

Поделиться ссылкой: