Хаця, нагадаем, менавіта Кастусёў падаў скаргу на вынікі выбараў і патрабуе ў ЦВК не прызнаваць іх. 

— Смешна і недарэчна было б чакаць, што Ярмошына прызнае і асудзіць фальсіфікацыі, цытуе Рыгора Кастусёва прэс-служба партыі. — Больш за тое, ва ўмовах, калі выбары праведзены з грубейшымі парушэннямі, а за кратамі знаходзяцца кандыдаты ў прэзідэнты і сотні грамадзян, я лічу для сябе непрыймальным размаўляць з Ярмошынай і дазваляць уладам рабіць выгляд, што ў краіне існуюць нейкія законныя і справядлівыя працэдуры. Мая скарга была пададзеная з адной мэтай — ясна і выразна зафіксаваць пазіцыю аб тым, што выбары ня могуць быць прызнаныя, і тыя сотні фактаў, што ўтрымлівае мая скарга, сталіся цяпер фактам для гісторыі, каб ніхто з тых, хто сёння вінаваты ў фальсіфікацыях, пазней не мог апраўдацца, кажучы, што прэтэнзіяў не было”.

Па папярэдніх звестках, на выніковым пасяджэнні ЦВК будзе прысутнічаць прадстаўнік экс-кандыдатаў Алесь Лагвінец, які выступіць з прамовай і пакіне гэтае паседжанне, не чакаючы ягоных цалкам прадказальных вынікаў.

“Лічу, што сёння справядліва ацаніць усё, што зрабілі ўлады цягам гэтай кампаніі і ў дні пасля выбараў, можа толькі беларускае грамадства, міжнародная супольнасць і Бог”, — заявіў Рыгор Кастусёў.

Поделиться: