Сёння, 24 снежня, а 19 гадзіне яны збяруцца каля спецпрыёмніка-размеркавальніка і ізалятару часовага ўтрымання на завулку Акрэсціна. 

25 снежня спевы пачуюць жанчыны, якіх трымаюць у ізалятары на вуліцы Скарыны, 20.

Маладафронтаўцы заклікаюць іншых грамадзян узяць удзел у акцыі. У сваім звароце яны заяўляюць:  “Мы ўпэўнены, што хрысціянства — гэта не чытанне пэўных кніжак і наведванне будынкаў, але сапраўдны дух братэрства і еднасці, гэта нашы з вамі рэальныя справы. 

Хопіць скрухі, дэпрэсіяў, хопіць жаваць свае разважанні і пісаць каменты ў нэце —  пакажам, што МЫ — НАРОД, што МЫ — ХРЫСЦІЯНЕ, МЫ — ЁСЦЬ!”

Поделиться ссылкой: