Адам Ліпіньскі па даручэнні старшыні Партыі “Права і Справядлівасць” Яраслава Качыньскага тэрмінова прыбыў у Мінск, каб засведчыць салідарнасць з сястрынскай партыяй і перадаць пісьмовы зварот ад кіраўніка партыі, у якім даецца ацэнка падзеям 19 снежня ў Мінску і выказваецца падтрымка беларускаму народу і Партыі БНФ.

“У гэты цяжкі для Беларусі момант я хацеў бы выразіць салідарнасць з грамадзянамі Вашай краіны, а асабліва з сябрамі і прыхільнікамі Беларускага Народнага Фронту. Рэпрэсіі, якія зараз б’юць у Вас, з’яўляюцца адназначным сігналам слабасці і крохкасці ўлады Аляксандра Лукашэнкі. Улада, якая ведае, што мае падтрымку грамадзянаў, не мусіць і не можа прыбягаць да такіх метадаў, якія мы мелі магчымасць назіраць у Мінску”, — гаворыцца ў звароце.

Яраслаў Качыньскі прадэклараваў усебаковую дапамогу ў пабудове грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, асабліва ў сферы падтрымкі ахвярам палітычных рэпрэсій і заявіў наступнае: “Прашу лічыць нас прадстаўнікамі справы вольнай і незалежнай Беларусі на міжнароднай арэне”.

Поделиться: