Тры чалавекі, затрыманыя прэвентыўна, падазраюцца ў асабліва злосным хуліганстве, паведамляе праваабарончы цэнтар “Вясна”. 

Падазраваныя па крымінальнай справе па артыкуле 293, частках 1 і 2, Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Масавыя беспарадкі”

1.         Някляеў Уладзімір – кандыдат у прэзідэнты

2.         Саннікаў Андрэй – кандыдат у прэзідэнты

3.         Кастусёў Рыгор – кандыдат у прэзідэнты

4.         Атрощанкаў Аляксандр – прэс-сакратар перадвыбарнага штаба А. Саннікава

5.         Міхалевич Аляксей – кандыдат у прэзідэнты

6.         Рымашэўскі Віталь – кандыдат у прэзідэнты

7.         Севярынец Павел – давераная асоба кандыдата В. Рымашэўскага

8.         Бандарэнка Зміцер – каардынатар грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь”

9.         Халіп Ірына – журналістка, жонка Андрэя Саннікава

10.       Радзіна Наталля – журналістка, рэдактар інтэрнэт-сайта charter97.org

11.       Лябедзька Анатоль –  старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі

12.       Палажанка Анастасія – намеснік  старшыні “Маладога Фронту”

13.       Дзмітрыеў Андрэй – кіраўнік перадвыбарнага штаба У. Някляева

14.      Фядута Аляксандр – палітолаг, адзін з каардынатараў перадвыбарнага штаба У. Някляева

15.       Статкевіч Мікалай – кандыдат у прэзідэнты

16.       Класкоўскі Аляксандр – былы супрацоўнік міліцыі 

17.       Кобец Уладзімір – кіраўнік перадвыбарнага штаба А. Саннікава

Артыкул 293 “Масавыя беспарадкі”

1. Арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаюцца гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці, узброеным супрацівам прадстаўнікам улады, – караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да пятнаццаці гадоў.

2. Удзел у масавых беспарадках, якое выказалася ў непасрэдным здзяйсненні дзеянняў, названых у частцы першай дадзенага, – караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў.

Крымінальная справа па артыкуле 339 ч.3 Крымінальнага кодэкса “Хуліганства”

1. Дашкевіч Зміцер – старшыня “Маладога Фронту”

2. Лобаў Эдуард – актывіст “Маладога Фонту”

3. Лазар Дзяніс – актывіст “Маладога Фронту”

Затрыманыя прэвентыўна, 18 снежня.

Артыкул 339 “Хуліганства”

1. Наўмысныя дзеянні , якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, што суправаджаюцца ўжываннем гвалту або пагрозай яго ўжывання альбо знішчэннем або пашкоджаннем чужой маёмасці альбо адрозніваючыеся па сваім змесце выключным цынізмам (хуліганства), —

2. Хуліганства, здзейсненае паўторна, альбо групай асоб, альбо звязанае з супрацівам асобе, якая прыпыняе хуліганскія дзеянні, альбо спалучанае з прычыненнем меней цяжкага цялеснага пашкоджання (злоснае хуліганства)

3. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі першай або другой адзенага артыкула, здзейсненыя з ужываннем зброі, іншых прадметаў, якія выкарыстоўваюцца ў якасці зброі для прычынення цялесных пашкоджанняў, ужываннем выбуховых рэчываў або выбуховых прылад альбо  здзейсненыя з пагрозай іх ужывання, пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства (асабліва злоснае хуліганства)

караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.

Поделиться: