“Галоўная віна на тыя падзеі, што здарылася 19 снежня, ляжыць на ўладзе. Таму што былі груба парушаны законы, нават тыя, якія ёсць на сённяшні дзень. Статус кандыдатаў у прэзідэнты павінен быў захоўвацца не толькі да 20.00 19 снежня, але яшчэ на 10 дзён, якія ім даюцца на абскарджванне вынікаў выбараў. А тут сілавыя меры да іх былі прыняты, у першую чаргу — да Някляева, яшчэ да заканчэння выбарчага працэсу. Гэта значыць, што ўлада заўчасна падвяла вынікі выбараў і ў 19.30 сказала кандыдатам, што яны ўжо ніхто…

Яшчэ хацелася б падкрэсліць, што ў сілавых структур няма ніякіх цяжкасцяў з тым, каб вылічыць тых, хто сапраўды вінаваты ў правакацыях на плошчы. Ёсць маса фотаздымкаў у інтэрнеце, і калі нашыя сілавыя структуры, не кажу праваахоўчыя органы, таму што ў нас іх няма, захочуць  — яны змогуць гэта зрабіць цягам аднаго тыдня. Калі яны гэтага не зробяць, то гэта таксама будзе адказ на пытанне, хто вінаваты ў правакацыях”.

Поделиться: