Адметнасць акцыі у тым, што з заявай К-ХП у самы апошні момант салідарызаваўся кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў, які літаральна за дзве гадзіны да мітынгу меў тэлефонную размову з Зянонам Пазняком. Пра тое і паведаміў удзельнікам мітынгу Юрась Беленькі. Па яго словах, да байкота фальшывых выбараў партыя Кансерватыўна-Хрысціянскіх Дэмакратаў і Уладзімір Някляеў набліжаліся рознымі шляхамі, але ўрэшце рэшт прыйшлі да поўнай згоды.

Заява перад выбарамі

Паважаныя спадарыні і спадары, дарагія сябры.

Сёння апошні, пяты дзень так званага “папярэдняга галасавання”, якое антынацыянальны рэжым ператварыў у прыладу масавага прымушэння да выбараў і ў метад масавай фальсіфікацыі.

Вынікі назірання за гэтым працэсам сяброў нашай Народнай Партыі і высновы назіральнікаў ад іншых партыяў і арганізацыяў сведчаць, што галасаванне адбывалася пад прымусам і гвалтам над воляй і сумленнем выбаршчыкаў, тых групаў насельніцтва, якія непасрэдна залежныя ад рашэнняў улады і прыўладнай адміністрацыі.

Гэта перш за ўсё, студэнты, навучэнцы, міліцыя, усе рабочыя і працаўнікі, што працуюць на кантрактнай аснове.

Выбаршчыкаў застрашвалі звальненнем з працы і вучобы, незаключэннем кантрактаў, пазбаўленнем сацыяльнага жылля, а таксама падкуплялі прапановамі аб выхадных вольных ад працы днях. Быў устаноўлены адміністрацыйны індывідуальны кантроль над кожным выбаршчыкам, якога абавязалі датэрмінова галасаваць.

У выніку рэжым загнаў на датэрміновае галасаванне ўжо каля 30 адсоткаў выбаршчыкаў, а ў асобных месцах нават больш. Поўнавартасны кантроль над папярэднім галасаваннем быў немагчымы, бо назіральнікам не дазволілі прысутнічаць на ўчастках ноччу і скрыні з бюлетэнямі знаходзіліся цалкам у распараджэнні камісіяў, прызначаных уладнай

адміністрацыяй. Гэта давала магчымасць падмены бюлетэняў і фальсіфікацыі галасавання.

Выбары, якія адбываюцца з такімі парушэннямі ня могуць быць прызнаныя за дэмакратычныя і нармальныя, а галасаванне за сапраўднае. Пра гэта намі, сябрамі Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі – БНФ, будуць паведамленыя міжнародныя арганізацыі і назіральнікі АБСЭ.

Звесткі нашых калег, што ўдзельнічаюць у агітацыі за байкот выбараў паказваюць, што больш за палову выбаршчыкаў (якія менш залежныя ад адміністрацыю рэжыму) ня пойдуць галасаваць, каб ня ўдзельнічаць у прафанацыі і рэжымным ашуканстве. Людзі ня вераць у справядлівасць фальшывых выбараў. Тым часам для фальсіфікацыйнай машыны рэжыму вельмі важна зацягнуць выбаршчыкаў на галасаванне, каб мець праўдападобную

падставу для фальсіфікацыі выбараў і стварэння “элегантнай перамогі” узурпатару.

У гэтай сітуацыі лёс фальшывых выбараў рэжыму ( а па вялікаму кошту і лёс Бацькаўшчыны) апынуўся ў руках дзевяці спарынг-кандыдатаў, што фармальна супрацьставяцца Лукашэнку на фальшывых выбарах. Для перакульвання ўсяго выбарчага фарсу дастаткова было, каб усе яны (дзевяць асобаў) разам зняліся з выбараў у знак пратэсту супраць прафанацыі папярэдняга галасавання і супраць незаконнага ўдзелу

Лукашэнкі ў выбарах на чацвёрты тэрмін. Падставы важкія. Магчымасць унікальная. Пасля гэтага магла стацца плошча герояў і плошча свабоды.

Але, нажаль, толькі адзін кандыдат узвысіўся да разумення лёсу нацыі і лёсу Айчыны ў гэтых умовах ганебных выбараў. Прыняцце вызначальнага рашэння аб супольным выхадзе з выбарчай кампаніі магчымае да 24 гадзін апошняга перад выбарамі суботняга дня. Калі рашэнне ня будзе прынята, выключная магчымасць будзе страчана.

Звяртаюся да тых дзевяці беларусаў, што кандыдуюць на пасаду прэзыдэнта. Зрабіце гэты супольны крок гонару. Пакіньце на ганебных выбарах аднаго Лукашэнку з яго Ярмошынай і фальсіфікацыяй, і гісторыя Беларусі пойдзе іншай, лепшай дарогай.

Слава Беларусі!

Мы заклікаем выбаршчыкаў Беларусі ня ўдзельнічаць у фальшывым галасаванні, не даць магчымасці ўзурпатару ўлады ў чарговы раз скарыстаць выбарчую актыўнасць людзей і выехаць на плячах народа, падтасаваўшы бюлетэні і галасы. Няхай фальсіфікуе пустату і трубіць пра “усенародную падтрымку” ў бязважкасці. Паглядзім ці доўга ён так

павісіць.

Наша прапанова: ужо цяпер стварыць рух “За новыя выбары бяз Лукашэнкі” і прыступаць да яго арганізацыі. Гэтую ідэю ўжо агучыў Уладзімер Някляеў. І вельмі важна, каб актыўныя людзі Беларусі салідарызаваліся з гэтай справай. Тут якраз тая задача, якая можа аб’яднаць літаральна ўсіх людзей краіны, тых, хто хочуць пераменаў і новай народнай улады, новых, інтэлігентных, культурных абліччаў у беларускай палітыцы і

ктраўніцтве. Тут ня можа больш быць ніякіх спадзяванняў ні на Захад ні на Ўсход. Толькі мы самі, беларусы, можам збудаваць нашу будучыню і зберагчы наш беларускі Дом.

Слава Беларусі!

Зянон Пазняк

18 снежня 2010 г.

Image 29318

Image 29319

Image 29320

Image 29321

Image 29322

Поделиться: