У Мінск Ніна Ананіашвілі прыляцела спецыяльна, каб станцаваць галоўную партыю Адэтты ў балеце “Лебядзінае возера”. Ужо шосты сезон жанчына працуе мастацкім кіраўніком балетнай трупы Тбліскага дзяржаўнага тэатра оперы і балета. Прыма, якая танцавала на лепшых сусветных сцэнах, узялася за немагчымае і за некалькі гадоў вывела грузінскі балет на новы ўзровень. Заўжды маладая балерына блытаецца ў русскіх і англійскіх словах, але з вялікай ахвотай распавядае аб сваім жыцці і працы.

“Калі доўга-доўга працуеш, марыш толькі адпачнуць, — шчыра прызналася балерына. — У нас з мужам ёсць мара пасля Новага года пабыць разам, сваёй сям’ёю. Ён вельмі заняты (муж Ніны Ананіашвілі працуе міністрам замежных спраў Грузіі), я працую… Нам нестае часу проста пасядзець і паразмаўляць. Хочацца паехаць куды-небудзь ўтраіх з дачкою, пагуляць, падыхаць паветрам”.

Таксама балерына прызналая, што хоча супрацоўнічаць з мінскім тэатрам оперы і балета. Пакуль яна плануе прывезці на летнія гастролі салістаў свайго тэатра і паставіць іх у пары з беларускімі артыстамі. Праект няпросты, але абодва бакі ўпэўнены, што змогуць зрабіць выдатную пастаноўку.

Поделиться: