Рымашэўскі разам з актывістамі БХД будуць патрабаваць вызвалення незаконна асуджанага і кінутага ў вязніцу Алеся Пушкіна, які зараз трымае галадоўку. “Нам трэба бараніць Беларусь. Змагацца за Беларусь – гэта значыць бараніць беларусаў, канкрэтных людзей, а не казаць пустыя словы пра змаганне. Алесь Пушнін – адзін з выбітнейшых культурных дзеячоў Беларусі, і абараніць яго наш абавязак. Я заклікаю ўсіх неабякавых людзей Беларусі падтрымаць Алеся Пушніна”, — заявіў Віталь Рымашэўскі.

Нагадаем, што Алесь Пушнін знаходзіцца пад арыштам з 9 снежня. Паводле рашэння Крупскага раённага суду, ён павінны знаходзіцца ў зняволенні да 21 снежня.

Поделиться: