Некалі, у 1969 годзе, ён быў пад нумарам адзін у райвыканкамаўскім спісе на атрыманне кватэры ў новым доме па вуліцы Сумчанка. Але ордэра на засяленне так і не атрымаў…

Перад размеркаваннем кватэр старшыня райвыканкама Мікалай Клеванец папрасіў Людвіга Рудзінскага саступіць сваю чаргу пад №1 на атрыманне 3-х пакаёвай кватэры ў доме №14 па вуліцы Сумчанка Голанту Рахіму – чалавеку заслужанаму, персанальнаму пенсіянеру, аднаму з кіраўнікой партызанскага руху на Магілёўшчыне. Людвіг Ігнацьевіч, як чалавек сумленны і прыстойны, увайшоў у становішча старшыні райвыканкама і

самога Рахіма Голанта – пажылога, хворага чалавека. Паверыў на слова і старшыні райвыканкама і сакратару райкома партыі Аляксандру Сівакову, якія паабяцалі Рудзінскаму выдзеліць кватэру, як толькі будзе пабудаваны чарговы шматкватэрны дом. А пакуль, заверылі яны, хай ваша сям’я з пяці чалавек часова пажыве ў старой кватэры Голанта, якая месцілася ў аднапавярховым барачным доме…

З тае пары мінула больш за сорак гадоў. Памяняліся ўлады, многія начальнікі даўно на пенсіі, іншыя ўвогуле сышлі ў нябыт. Сям’я Рудзінскіх (цяпер іх трое) як жылі ў тым бараку, так і працягваюць жыць, дакладней – існаваць, бо калі табе 82 гады, калі твая жонка невылечна хворая і сын інвалід, дык бытавая неўладкаванасць, адсутнасць элементарных хатніх выгод – гэта і ёсць не што іншае, як выжыванне на мяжы магчымага…

Бясконцую колькасць разоў гаспадар барачнай двухпакаёўкі звяртаўся да мясцовай улады з просьбай вярнуць “доўг”. Але тыя абмяжоўваліся адпіскамі, ўсё новымі і новымі бюракратычнымі спасылкамі, якіх у наш час незлічоная процьма. Ветэран вайны, былы контрразведчык не здаецца, шукае праўду-матку ў аблвыканкаме, у беларускім урадзе, у

адміністрацыі прэзідэнта. Але паперы, пакружыўшыся ў чыноўніцкіх кабінетах, нанова вяртаюцца ў Асіповічы. Толькі ў гэтым годзе адбылося пяць судоў, апошні з якіх ускосна прызнаў абгрунтаванасць скаргі Людвіга Рудзінскага і не прыняў да ўвагі… скаргу Асіповіцкага райвыканкама, які раней абскардзіў рашэнне раённага суда, стаўшага на

бок ветэрана. Больш высокая судовая інстанцыя хоць і не задаволіла скаргу райвыканкама, пакінула раней заяўлены пратэст выканкамаўцаў без задавальнення, тым не менш не вырашыла пытання па-сутнасці…

Барацьба Людвіга Рудзінскага за свае правы стала ледзьве не сэнсам жыцця. Загнаны ў кут, ён працягвае змаганне ўжо не столькі за квадратныя метры, колькі за праўду і справядлівасць.

Падрабязнасці чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў “Народнай волі”.

Загнаны ў кут... (фотарэпартаж)

Загнаны ў кут... (фотарэпартаж)

Загнаны ў кут... (фотарэпартаж)

Загнаны ў кут... (фотарэпартаж)

Загнаны ў кут... (фотарэпартаж)

Загнаны ў кут... (фотарэпартаж)

Поделиться ссылкой: