Павечарах сотні месцічаў сцякаюцца сюды, каб патусавацца ды сфатаграфавацца на фоне заснежанай плошчы, абрамленай рознакаляровымі агнямі.

Да таго ж, гарадскія ўлады займелі сёлета новую, імпартную ілюмінацыю, якая замяніла састарэлыя “вожыкі”. Гэтая канструкцыя мае назву “Вадаспад”, і іх ажно дзве. Кажуць, што пробныя ўключэнні “Вадаспада” моцна ўразілі і дарослых і дзяцей.

Мяркуецца, што цалкам уся “вадаспадная” ілюмінацыя будзе ўключана неўзабаве. Спецыялістам ЖКГ прыйшлося нямала папацець, манціруючы тыя “Вадаспады”, бо інструкцыя на англійскай мове. Прыйшлося скарыстацца метадам “тыка”, але – да гонару мясцовых умельцаў – з задачай справіліся…

Поделиться ссылкой: