Ініцыятыва слуцкай моладзі “Белы рамонак – кветка надзеі” аказалася найлепшай у намінацыі “Найлепш спланаваная і праведзеная акцыя – 2010”.

Праект ўдала рэалізавалі педагогі і навучэнцы сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя. Яны прымеркавалі сваю акцыю да Сусветнага дня барацьбы з туберкулёзам.

Інфармацыйныя намёты, конкурсы на лепшую творчую работу па азначанай тэме, дэманстрацыя арыгінальных
плакатаў, акцыі супраць курэння – далёка не ўсе мерапрыемствы ў рамках праекта.

Старшыня Слуцкай арганізацыі таварыства Чырвонага Крыжа Таццяна Даніловіч лічыць, што моладзь здолела прыцягнуць увагу насельніцтва да  праблемы курэння і звязанага з ім туберкулёзу.

Другі конкурс Чырвонага Крыжа  – “Лепшы валанцёр – 2010” – выявіў лепшых валанцёраў у краіне. І сярод іх зноў случак – Сяргей Янгібаеў. Ён выпускнік сярэдняй школы №13 і актыўны прапагандыст здаровага ладу
жыцця. Хлопец не толькі спасцігае прафесію сацыяльнага работніка, але адначасна праводзіць – пад эгідай Чырвонага Крыжа –трэнінгі для моладзі па ўсёй Беларусі.

Поделиться ссылкой: