Вінцэнт Гадлеўскі нарадзіўся 16 лістапада 1888 года ў Ваўкавыскім павеце Гродзенскай губерніі. Скончыў Віленскую каталіцкую духоўную семінарыю, а затым Мітрапалітальную духоўную акадэмію ў Петраградзе.
Пасля пасвячэння у святары служыў у Менскім кафедральным касцёле, адзін з першых святароў, хто пачаў весці богаслужэнні на беларускай мове. Браў актыўны удзел у грамадзкай дзейнасці – уваходзіў у склад Рады БНР, удзельнічаў у заснаванні і кіраўніцтве Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Рэдагаваў газету “Крыніца”. Калі Беларусь апынулася пад Польшчай – быў арыштаваны за нацыянальна-палітычную дзейнасць палякамі ў 1925 годзе, асуджаны умоўна, але у 1927 арыштаваны зноў, мусіў адбыць 2 гады зняволення ў Варшаве. Пасля вызвалення пераехаў в Вільню, дзе працягваў публіцыстычную і асветніцкую дзейнасць, удзельнічаў у заснаванні Беларускага каталіцкага выдавецтва, пераклаў на беларускую мову Новы Запавет. Заснаваў арганізацыю “Беларускі Нацыянальны Фронт”, і да 1939 выдаваў аднаіменную газету, у якой друкаваў і ўласные атртыкулы, шмат з каторых не страцілі актуальнасці па сённяшні дзень.
З пачаткам Другой сусветнай вайны пераехаў у Варшаву, дзе існаванне “Беларускага Нацыянальнага Фронту” з’яўлялася прыкрыццем для падпольных арганізацый. На працягу першых ваенных гадоў працаваў у Беларускім нацыянальным цэнтры ў Берліне, заснаваў Беларускую Незалежніцкую Партыю ў Варшаве. З 1941 года працаваў у Мінску на ніве асветы, пры Генеральным камісарыяце Беларусі быў галоўным школьным інспектарам, сябрам Галоўнай Рады Беларускай Народнай Самапомачы. Стварыў і кіраваў падпольнай арганізацыяй “Беларускі Цэнтральны Фронт”. Займауся стварэннем кіруючага цэнтру Беларускага Рэзыстансу.
24 снежня 1942 года быў арыштаваны нямецкімі паліцаямі і ў той жа дзень растраляны ў Трасцянцы.
Нават па афіцыйных звестках у Малым Трасцянцы было расстраляла больш за 200.000 чалавек.
Поделиться ссылкой:
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!