Вінцэнт Гадлеўскі быў значным дзеячом беларускага нацыянальнага адраджэння, палітыкам і публіцыстам, перакладчыкам і выдаўцам, падпольшчыкам і палітычным вязнем. Ён быў забіты 24 снежня 1942 года. Цікава, што помнік будзе дасканалай, але павялічанай копій іншага знанага беларускага крыжа. Новым сімвалам будзе у сем разоў павялічаная копія шасціканцовага крыжа, зробленага майстрам Лазарам Богшам па замове Ефрасінні Полацкай.

На крыжы усталяваны мемарыяльныя шыльды з дубу і металу. У цэнтры крыжа — выразаная з дубу выява іконы Маці Божай Вострабрамскай.

Прадстаўнікі Мінскага гарадскога культурна-асветніцкага клуба “Спадчына” хочуць звярнуцца да мітрапаліта арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча для кананізацыі Гадлеўскага.

Гадлеўскі далучыўся да руху нацыянальнага адраджэння напярэдадні Першай сусветнай вайны. У снежні 1917 года ён браў удзел у I Усебеларускім кангрэсе, а ў 1918 годзе ўваходзіў у склад Рады БНР і браў удзел у абвяшчэнні дзяржаўнай незалежнасці Беларусі, быў адным з заснавальнікаў партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”. Пераклаў на беларускую мову “Новы запавет”. У гады Другой сусветнай вайны Гадлеўскі арганізаваў беларускае нацыянальнае антыфашысцкае супраціўленне і быў яго духоўным лідарам. 24 снежня 1942 года яго арыштавалі супрацоўнікі службы бяспекі і ў той жа вечар расстралялі ва ўрочышчы Благоўшчына каля вёскі Трасцянец.

Поделиться ссылкой: