У той жа час, па яго словах, духавенства будзе актыўна заклікаць людзей прыняць удзел у гэтых выбарах, паколькі лічыць, што веруючыя людзі не павінны ўхіляцца ад вырашэння пытанняў у сваёй дзяржаве.

– Касцёл ніколі не прымае ўдзелу ў агітацыі за таго, ці іншага кандыдата, – сказаў Тадэвуш кандрусевіч. – Гэта забаронена. Касцёл толькі заклікае да таго, каб чалавек прымаў удзел у выбарах. Потым мы часта наракаем, што ўлада такая-сякая, нядобрая, але вы яе выбралі на выбарах – выказалі сваю волю. Гэта сацыяльная дактрына Каталіцкай царквы, якой мы прытрымліваемся. І не толькі мы, а Каталіцкая царква ва ўсім свеце.

Дарэчы, ў Беларусі шмат было спрэчак пра тое, ці мае права мітрапаліт Філарэт удзельнічаць у мерапрыемствах накшталт Усебеларускага схода. Між тым гэтым разам прадстаўнік каталіцкай царквы таксама прыняў удзел у “хурале”. Так што беларуская дзяржава знайшла з касцёлам агульную мову.

Поделиться ссылкой: