Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Андрэй Савіных 9 снежня на брыфінгу ў Мінску.

Беларусь плануе прыцягнуць увагу да неабходнасці работы па змястоўным напаўненні наступнага саміта Усходняга партнёрства, які павінен прайсці ў Будапешце ў маі 2011 года.

У межах візіту ў Брусель кіраўнік МЗС Беларусі плануе правесці шэраг двухбаковых сустрэч са сваімі замежнымі калегамі, а таксама з высокапастаўленымі прадстаўнікамі Еўрасаюза. паведаміў Савіных. Падчас гэтых сустрэч плануецца абмеркаваць пытанні супрацоўніцтва на двухбаковым узроўні, а таксама шматбаковае ўзаемадзеянне, сказаў прэс-сакратар беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Поделиться: