Ініцыятарам змяшчэння дадзенай табліцы стаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які падчас мінулагодняй пілігрымкі на Святую Зямлю здзейсніў адпаведныя перагаворы, а сёння ўжо вядуцца працы па стварэнню табліцы. Дошка будзе выраблена з цёмнай керамікі памерам 1,20 х 2 метры, паведаміў “Народнай Волі” Айцец Аляксандр Улас , адказны за СМІ пры Сакратарыяце Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Касцёл Pater Noster (Ойча наш)  был узведзены па загаду візантыйскай імператрыцы Алены побач з гротам, дзе Езус вучыў апосталаў гэтай малітве. У 614 годзе святыня была разбурана персамі і адноўлена ў 1106 годзе братамі Ордэна крыжакоў. Адметнасцю гэтага месца з’яўляюцца шматлікія керамічныя табліцы з тэкстамі малітвы «Ойча наш…» на амаль 130 мовах свету.

Поделиться ссылкой: