“Ва ўсе часы абаронцы Радзімы, людзі, якія насілі афіцэрскія пагоны, прысягалі непарушна адстойваць мір і спакой, бо былі  неабыякавы да лёсу роднай зямлі”, — гаворыць Валерый Дзмітрыевіч. — Таму для стварэння арганізацыі “Афіцэрскі сход”, на маю думку, наспеў час. Наш дэвіз і наша мэта – выкананне Канстытуцыі Беларусі. І тут не можа быць кампрамісаў. Мы за дзяржаву, ў якой галоўная дзеючая асоба ні чынавенства, правадыр ці ўладны клан, а грамадзянін Рэспублікі Беларусь, волю якога выконваюць законна абраныя дэпутаты і прэзідэнт, а таксама прызначаны ім урад. Прэзідэнт не павінен быць манархам з неабмежаванай уладай, а наняты грамадствам чыноўнік з фіксіраванай зарплатай, падкантрольны грамадзянам. Усё як у Канстытуцыі — ні больш, ні менш”.

Такім чынам, Валерый Фралоў вяртаецца ў палітыку.

“Пакуль створаны аргкамітэт нашай арганізацыі. У яго склад увайшлі воін-афганец Аляксандр Камароўскі, прадстаўнікі незарэгістраванай “Нацыянальнай лігі афіцэраў” Уладзімір Арэстаў і Ігар Агурцоў, кандыдат у прэзідэнты Беларусі падпалкоўнік запаса Мікалай Статкевіч, былы міністр абароны Павел Казлоўскі і іншыя”, — сказаў Фралоў.

Першым крокам, які прадстаўнікі аргкамітэта “Афіцэрскага схода” зробяць для таго, каб заявіць пра сябе, стане зварот у Адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі: “У Канстытуцыі Беларусі ясна запісана, што дзяржава абараняе  інтарэсы грамадзян. Дык няхай гэтая дэкларацыя будзе замацавана не толькі на паперы, але і ў канкрэтных дзеяннях. Мы будзем звяртацца да дзеючага кіраўніка дзяржавы з тым, каб былі вернуты ільготы афганцам, чарнобыльцам, інвалідам, студэнтам…”, — гаворыць Фралоў.

Афіцэрскі сход” – арганізацыя, якая будзе дзейнічаць у межах прававога і канстытуцыйнага поля Беларусі: “Зразумела, мы будзем дабівацца рэгістрацыі ў Міністэрстве юстыцыі нашай краіны”, —  працягвае Валерый Фралоў. – Разумеем, што шанцаў не шмат. Дзе вы бачылі, каб гестапаўцы зарэгістравалі партызанскі атрад? Але мы паспрабуем прарвацца”.

Наступнае пасяджэнне аргкамітэта па стварэнні грамадскай арганізацыі “Афіцэрскі сход” адбудзецца ў студзені наступнага года.

Поделиться: