Іерарх, між тым, закрануў складаную сацыяльна-рэлігійную сітуацыю ў Беларусі, паведаміў “Народнай Волі” айцец Аляксандр Улас, адказны за СМІ пры Сакратарыяце Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Вялікай праблемай з’яўляецца распад сем’яў, велізарная колькасць разводаў, п’янства — менавіта з ім вельмі часта звязаны рэлігійны крызіс сям’і. Наступнай праблемай, по словах Аляксандра Кашкевіча, з’яўляецца слабая вера сярэдняга пакалення, і гэта аказвае негатыўны ўплыў на выхаванне дзяцей.

Па-ранейшаму праблемай застаецца невялікая колькасць святароў, існуе праблема абортаў і міграцыі насельніцтва з вёсак у гарады.

Поделиться ссылкой: