Маладафронтаўцу Эдуарду Лобаву адміністрацыйная камісіія Маскоўскага раёну г. Мінска прысудзіла 105 тысяч рублёў штрафу за распаўсюд маладафронтаўскіх абвестак на інфармацыйных шчытах ля пад’ездаў у Бабруйску. Пра гэта 3 снежня стала вядома з адпаведнага ліста, які атрымаў Эдуард, паведамілі “Народнай Волі” у прес-службе Маладога Фронта.

Паводле пастановы адміністрацыйнай камісіі, Лобаў Э.А разлепліваў налепкі на інфармацыйныя шчыты каля пад’ездаў у Бабруйску і такім чынам парушыў правілы дабраўпарадкавання тэрыторыі. Пастонова за подпісам намесніка старшыні камісіі Шымко Д.С. прыпісвае хлопцу адказнасьць па ч.2 арт.21.14 КоАП РБ.

На думку Эдуарда Лобава, пастанова камісіі з’яўляецца глупствам, бо інфармацыйныя шчыты побліз пад’ездаў прадугледжаны менавіта для абвестак. Юнак плануе абскарджваць рашэнне камісіі ў адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінску.

Поделиться: