21-22 лістапада пад забудову элітнага жыльля было вырублена некалькі гектараў лесапаркавай зоны. Гэта выклікала абурэнне гараджанаў. Грамадскія актывісты зьвярнуліся з адкрытым лістом да кіраўніцтва раёну, у пракуратуру і кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта.

Арганізатары разлічваюць правесьці рэфэрэндум у гэтым пытанні. Тым больш, што гораду і без таго неабходна стварэнне зялёнай зоны паміж горадам і калійнымі камбінатамі. Эколагі і архітэктары настойваюць на стварэнні лесапарку ў экалагічна небясьпечным месцы.

Поделиться ссылкой: