Аксяневічы прасілі спагнаць з адказчыкаў у агульнай суме па 30 мільёнаў рублёў у якасці кампенсацыі за маральныя страты, якія яны панеслі ў выніку падзей, што датычыліся іх сына Аляксея.

Нагадаем ністорыю. На працягу некалькіх гадоў Аляксея Аксяневіча быццам бы некалькі разоў затрымлівалі падчас дробнага рабаўніцтва ў мінскіх магазінах і прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці. Апошні пратакол быў складзены 17 мая мінулага года, але на той час Аляксея не было ў жывых. Пры гэтым ужо адбыўся суд, які высвятліў, што імем Аксяневіча называецца нейкі Яраслаў Гіль, які і з’яўляецца сапраўдным рабаўніком. Дык куды глядзелі тыя міліцыянеры, якія складалі пратакол зусім на іншага чалавека? На чалавека, які наогул ужо памёр!?

— Суд задаволіў нашы патрабаванні толькі часткова, —  распавёў “Народнай Волі” Міхаіл Аксяневіч. — Наш іск да гарадской міліцыі быў адхілены, а Яраслаў Гіль павінен выплаціць мне і жонцы па 4 мільёны рублёў. Але мы з такім рашэннем не згодны і падалі касацыйную скаргу ў Мінскі гарадскі суд, якая будзе разгледжана 9 снежня.

Поделиться ссылкой: