Эксперты Сусветнага банка не выключаюць…

3

Натуральна, істотна паменшыўся і чысты прыбытак па галіне. Ён склаў 1,4 трыльёна рублёў, альбо 86 працэнтаў да ўзроўню 2008 года.

 Апошні год сельгаспяцігодкі тэндэнцыю ніяк не выправіць, бо не самы ўраджайны. Эксперты сыходзяцца ў выснове: беларуская сельская гаспадарка пакуль не мае прыкмет агульнага росту канкурэнтаздольнасці. І яшчэ адзін важны, але ў той жа час і балючы момант, які спарадзіла не ў меру “тлустая” дзяржпадтрымка сельгасвытворцаў: фактычна за кошт бюджэтных сродкаў (гэта значыць, з кішэні падаткаплацельшчыкаў) субсідзіруецца экспарт асобных відаў сельгаспрадукцыі. Напрыклад, тая ж малочная прадукцыя, што пастаўляецца ў Расію. Тут якраз той выпадак, калі беларускі падаткаплацельшчык пакрывае выдаткі замежных пакупнікоў сваёй жа прадукцыі.

Усебакова прааналізаваўшы характар і механізм дзяржсубсідый, эксперты Сусветнага банка не выключаюць, што сельская гаспадарка Беларусі можа сутыкнуцца з вялікай праблемай. Яна будзе заключацца ў тым, што велізарная колькасць сельгаспрадпрыемстваў папросту не здолее выжыць без пастаяннай і непамернай дзяржпадтрымкі. А гэта ўсё ляжа на плечы тых, хто плаціць падаткі…

Поделиться ссылкой: