Аператыўнікі былі апрануты ў цывільнае. З тае прычыны вясковыя бэйбусы, нічога не падазраючы, дзейнічалі немудрагеліста: спачатку папрасілі цыгарэт, а калі тыя адмовілі, рэтыраваліся ў цемру. Затым перад міліцыянтамі намалявалася цэлае кодла вясковых “робін гудаў” з каламі і прутамі ў руках. Скеміўшы, што без бойкі не абыйдзецца, аператыўнікі прад’явілі агрэсарам свае службовыя пасведчанні. Толькі гэта ніяк не астудзіла вясковую маладую кроў: тыя рынуліся ў атаку на “няпрошаных гасцей”, наровячы зламаць свае калы на галовах службоўцаў.

Да гонару міліцыянтаў, яны дзейнічалі ў поўнай адпаведнасці са службовай інструкцыяй і досыць рашуча: спачатку стрэлілі папераджальна ўгару, а затым прымянілі табельную зброю па прызначэнні. У выніку было
патрачана 20 патронаў…
Бой мясцовага значэння скончыўся тым, што раніцой павязалі ўсіх. Цяпер зачыншчыкам і удзельнікам прыйдзецца сесці на судовую лаву. А некаторым і прылегчы – на турэмныя нары…

Поделиться ссылкой: