Аб тым, што сусветнае надвор’е мяняецца, ўжо шмат разоў казалі і замежныя, і айчынныя спецыялісіты. Ну мяняецца і хай сабе мяняецца, думаюць людзі, галоўнае, каб камфортна было. Сіноптыкі ў сваю чаргу кажуць, што сапраўды, тэмпературны фон у Беларусі падвысіўся. З сярэдзіны 80-ых тэмпература няўхільна расце, зіма надыходзіць пазней, а вясна пачынае красавацца раней. Падаецца, не жыццё, а рай! Экстрымальных з’яў ад надвор’я ў нас не баяцца. Для Беларусі не характэрны ні затапленні, ні апустыньванні, затое ахвярай пацяпленне можа стаць наша спрадвечная бульба. З-за надзвычай засушлівага і гарачага жніўня, які для нашай краіны робіцца натуральным, ўраджаі бульбы, не менш паважанай у грамадстве капусты і нацыянальнага льну робяцца ўсё горшымі. Пры гэтым квітнеюць зерневыя культуры. З-за перамен у клімаце ў краіне нават з’явіліся новыя агра-кліматычныя зоны, а значыць трэба паступова прызвычайвацца да новай нацыянальнай гародніны. Да бананаў, напрыклад…

Жарты жартамі, але сіноптыкі падкрэсліваюць, што разам з агульным пацяпленнем надвор’е робіцца няўстойлевым. Гарачыня і халады прыходзяць наскокамі, доўга не затрымліваюцца і часцяком перавышаюць кліматычную норму. У коштах на 2005 год Беларусь кожны год губляе каля 93 мільярдаў долараў з-за неспрыяльных умоваў надвор’я.

Што тычыцца гэтага снежня, то ён не будзе палохаць бларусаў надзвычайнымі маразамі ці пацяпленнямі. Мяркуецца, што тэмпература паветра ў першы зімні месяц будзе на 1-1,5 Со перавышаць кліматычную норму, але будуь і халодныя дні.

Да канца гэтага тыдня надвор’е будзе няўстойлівым. 3 снежня чакаецца снег, слабая мяцеліца, ноччу да -13 Со, а ўдзень не ніжэй за 8 Со. 4 снежня завеі ўзмацняцца, у асобных районах рэспублікі варта чакаць галаледзіцы і наліпання снега. Тэмпература ў ноч можа дасягнуць -5-12 Со, удзень будзе трымацца на – 3-10 Со. У нядзеню 5 снежня зноў пахаладае. Па асобных раёнах тэмпература ноччу панізіцца да 22 Со, удзень варта чакаць -5-12 Со.

Што тычыцца даўгатэрміновага прагноза, то першая дэкада снежня будзе даволі марознай, потым трохі пацяплее, надвор’е будзем няўстойлевым, удзень сярэдняя тэмпература будзе складаць 0 – -7 Со. Пачынаючы з трэцяй дэкады надвор’е стане максімальна камфортным. Па словах спецыялістаў, 19 снежня, калі ў некаторых можа з’явіцца жаданне завітаць на Кастрычніцкую плошчу, надвор’е будзе лагодным, не халадней за – 5 Со.

31 снежня, па словах сіноптыкаў, будзе казачным днём са снегам і невялічкім ветрыкам. Тэмпература ўноч — 0-5, удзень каля 0. Праўда, адзначаюць спецыялісты, верагоднасць гэтых прагнозаў каля 70%.

Поделиться ссылкой: