Нагадаем, Віталь Рымашэўскі заклікаў сваіх прыхільнікаў прыйсці на Кастрычніцкую плошчу пасля заканчэння выбараў 19 снежня ў 20.00. У адказах, якія прыйшлі з рэдакцый “Рэспублікі” і “Народнай газеты”, змяшчаецца патрабаванне:  або да канца дня 30 лістапада зняць гэты заклік, або прадаставіць пісьмовы дазвол на правядзенне “сбору граждан”, як напісана ў адказе “Рэспублікі” за подпісам галоўнага рэдактара Лемяшонка, паведамілі “Наролнай Волі” у прес-службе БХД.

Як вядома, улады сваім рашэннем забаранілі праводзіць масавыя акцыі на Кастрычніцкай плошчы, плошчах Незалежнасці, Перамогі і плошчы імя Якуба Коласа.

Поделиться: