“Случчакі, як ніхто іншы ў нашай гісторыі, заслугоўваюць героямі звацца, — гаварылася ў ейным пасланні дэмакратычнай грамадскасці. — Мелі яны адвагу і мужнасць змагацца за ідэал, за волю для сваёй зямлі. Слуцкі збройны чын застаўся назаўсёды ў нашай памяці не таму, што ён быў збройным (зброі случчакі мелі вельмі мала), а таму, што дзесяць тысяч беларусаў выйшлі бараніць да апошняга сваю дзяржаву, былі гатовыя аддаць жыццё, каб жыла беларуская Беларусь”. Івонка Сурвілла выказала ўпэўненасць, што на пачатку ХХІ стагоддзя беларусы абароняць свой край “не зброяй, а рашучасцю і салідарнасцю”.

Сярод найбольш актыўных удзельнікаў змагання ў 1920 годзе, як сведчыць цяпер ужо гісторыя, былі Павел Жаўрыд, Юрка Лістапад, Юльян Сасноўскі, Янка Біруковіч, Макар Краўцоў — аўтар шырока вядомага ваяцкага марша “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”. Гэты марш і стаўся гімнам Беларускай Народнай Рэспублікі…

Як жа сёлета (27 і 28 лістапада) адзначалі гадавіну Слуцкага збройнага ўздыму там, дзе некалі дзесяць тысяч ваяроў біліся за самастойную Беларусь, за ўсталяванне ўлады (абвешчанай у сакавіку 1918 года) Беларускай Народнай Рэспублікі? Хто выйшаў “шчыльнымі радамі” праз 90 гадоў, каб ушанаваць светлую памяць тых, хто адважна біўся за сваю і нашу волю, за самастойную Беларусь, за незалежнасць ад усходніх і заходніх чужынцаў? І ці памятаюць, ці ведаюць наогул цяперашнія месцічы пра гераічнае мінулае сваіх продкаў?.. Уведаць гэта можна было толькі адным спосабам — выправіўшыся ў вандроўку (разам з заўсёднымі актывістамі Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі — БНФ) на месца былога змагання — на Случчыну. У нядзельку раніцай паўнюткі аўтобус партыйцаў рушыў у напрамку Грозава — першага населенага пункта, тым і адметнага, што тут некалі фарміраваліся збройныя палкі…

Хто выйшаў шчыльнымі радамі?..(фотарэпартаж)

Хто выйшаў шчыльнымі радамі?..(фотарэпартаж)

Хто выйшаў шчыльнымі радамі?..(фотарэпартаж)

Хто выйшаў шчыльнымі радамі?..(фотарэпартаж)

Хто выйшаў шчыльнымі радамі?..(фотарэпартаж)

Працяг тэкста – ў нумары “Народнай Волі” за 30 лістапада і заўтра на нашым сайце.

Поделиться ссылкой: