“Адзначу, што нашы грамадзяне дэманструюць вялікую цікавасць да выбару прэзідэнта. І, каб інтарэс да выбарчай кампаніі не змяншаўся, галоўная роля ў гэтай справе павінна быць адведзена нашым педагогам. Каму, як не нашым настаўнікам, якія былі і застаюцца ў цэнтры грамад скага і палітычнага жыцця нашай краіны, якія з’яўляюцца самай актыўнай і ініцыятыўнай часткай нашага грамадства, ідэолагамі дзяржаўнай палітыкі, і ў час выбарчай кампаніі — знамянальнай падзеі для нашай краіны — быць галоўнымі фігурамі, — сказала Лідзія Ярмошына. — Менавіта ў гэты час, калі выбарчая кампанія набірае тэмпы, нашы педагогі павінны быць у гушчы гэтай палітычнай падзеі, прымаць актыўны ўдзел ў мерапрыемствах, звязаных з выбарчай кампаніяй, і непасрэдна ў рабоце выбарчых камісій. Менавіта ў перыяд выбарчай кампаніі актуальнай у дзейнасці кожнай школы павінна стаць выбарчая тэматыка. Самым галоўным тут павінна быць растлумачэнне дзяржаўнай палітыкі не толькі ў межах школьных калектываў, але і сярод бацькоў выхаванцаў, што, безумоўна, дапаможа ўсвядоміць грамадзянам, што прэзідэнцкія выбары — гэта заўсёды выбары нашай будучыні і неабходна зрабіць найбольш справядлівы і адказны выбар”.

Няма ніякага сумннення, які выбар спадарыня Ярмошына лічыць “справядялівым і адказным”. Але нават не гэта цікава. Відавочна, што настаўніцкі корпус рыхтуюць да нейкай асобай ідэалагічнай місіі і, напэўна, з гэтым прыцэлам менавіта міністр адукацыі Радзькоў узначаліў ініцыятыўную групу Аляксандра Лукашэнкі. Калі ўлада будзе паслядоўнай у свім намеры, то і педагагічныя ВНУ хутка прыдзецца пераймяноўваць у ідэалагічныя.

Дарэчы, спадарыня Ярмошына запэўніла настаўнікаў, што ўсе яны працуюць на гэтых выбарах добраахвотна: маўляў, усе скаргі на тое, што некага прымушалі ўвайсці ў ініцыятыўную групу Аляксандра Лукашэнкі ці ўключылі ў яе, нават не паведаміўшы, былі правераны, але не пацведзіліся. Настаўнікі сцерпяць?

Поделиться: